Гісторыя44

Пот прадстаўнікоў гэтага народа зусім не мае паху. А самая страшная лаянка ў іх: «Ты зусім ні да чаго не падобны»

Мы ведаем чукчаў па анекдотах. А гэты вальналюбны народ найдаўжэй супраціўляўся расійскай каланізацыі.

Чукчы. Фота fishki.net

Першае апісанне гэтага народа пакінуў Дзмітрый Паўлуцкі, нашчадак ураджэнца Вялікага Княства Літоўскага Яна Паўлоцкага. У 1720-х і 1740-х гадах ён здзейсніў некалькі экспедыцый, збіраў звесткі пра «Вялікую зямлю» (Чукотку).

На самой Чукотцы жылі розныя народнасці. На поўнач ад ракі Анадыр рассяліліся чукчы, якія далі сваё імя шырокім землям на стыку двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага. У чукчаў фармавалася ваенная дэмакратыя з вылучэннем правадыроў на час паходаў.

Паўднёвыя суседзі чукчаў — юкагіры і каракі, — заставаліся на больш нізкай ступені развіцця, у іх захоўваліся першабытнаабшчынныя асновы і, вядома, яны былі слабейшымі за ваяўнічых чукчаў.

Чукчы ўвесь час адбівалі ў суседзяў аленяў, жадаючы павялічыць свае статкі. Пры здзяйсненні каланізацыі першыя расійскія перасяленцы былі ўцягнутыя ў канфлікт паміж плямёнамі.

Ім даводзілася абараняць юкагіраў і каракаў ад чукчаў. Спробы «ўціхамірвання» чукчаў, прымушэння іх плаціць ясак мелі часовы эфект. Сам маёр Паўлуцкі загінуў у бітве з чукчамі ў сакаівку 1747 года. Апошніх удалося толькі разбіць, але не падпарадкаваць.

Чукчы. Малюнак з fishki.net

Сам Паўлуцкі характарызаваў чукчаў так:

«Чукчы народ моцны, рослы, смелы, плячысты, моцнага складу, разважлівы, справядлівы, ваяўнічы, любіць свабоду і не цярпіць падману, помслівы, а падчас вайны, будучы ў небяспечным становішчы, яны сябе забіваюць. Страляюць з лукаў і кідаюць камяні, але не вельмі па-майстэрску.

Падчас качэўя выкарыстоўваюць лёгкія юрты з аленевых скур. Акрамя аленяў, не маюць ніякай жывёлы. На промыслы ходзяць заўсёды пешшу, а ў далёкіх пераходах на аленях, па моры плаваюць у скураных байдарах».

У 1776 годзе Кацярына II загадала прыкласці ўсе намаганні для прыняцця чукчаў у расійскае падданства. Дзейнічаючы ўгаворамі і подкупам, расіяне дабіліся значна большага, чым змаглі, выкарыстоўваючы грубую ваенную сілу. У сакавіку 1778 года была заключаная дамова аб прыняцці чукчамі расійскага падданства.

Аднак і праз сто гадоў у зборы законаў Расійскай Імперыі чукчы былі аднесеныя да народаў, «не зусім заваяваных», якія «плацяць ясак, колькасцю і якасцю якой самі пажадаюць».

З усталяваннем савецкай улады ваяўнічасць чукчаў нікуды не знікла. Новая ўлада іх баялася. Кажуць, што анекдоты «чукча дурань, чукча тупы» паўсталі якраз таму, што чукчы былі вельмі адважнымі ваярамі, калі са сваімі дзідамі і стрэламі ваявалі з узброенымі агнястрэльнай зброяй рускімі. Гэтыя наратывы пра «тупасць» сталі свайго роду помстай за адвагу.

У 1930-х гадах чукчы атрымалі ад новай улады алфавіт, заснаваны на кірыліцы з дадаткам некалькіх літар. Але народ прымушалі размаўляць на рускай мове. Гераіня аднаго з фільмаў на ютубе згадвае:

«Прыходзіла савецкая ўлада, гаварыла: «Говорить надо только на русском языке». Мясцовае насельніцтва выказвала згоду. Як толькі прадстаўнікі ўлады з’язджалі, тата заўсёды казаў размаўляць толькі на сваёй мове».

Мова захоўвалася, пакуль жыло старэйшае пакаленне, але стан яе ўсё адно чым далей, тым усё больш пагаршаўся. 

У пачатку 1980-х гадоў у Петрапаўлаўскай педагагічнай вучэльні была набраная эксперыментальная група па падрыхтоўцы настаўнікаў роднай мовы. Падрыхтоўка кадраў працягвалася да часоў перабудовы. У той час і са школьнай праграмы знік прадмет «родная мова». Але настаўнікі па сваёй ініцыятыве працягнулі выкладанне бясплатна. Мова захоўвалася, бо захоўваліся аленегадоўчыя звёны. Яны якраз былі той школай, дзе падрастаючае пакаленне вучылася сваёй мове і культуры.

Чукоцкі нацыянальны ансамбль. National Ocean Service, NOAA. Вікіпедыя.

Захаванню мовы перашкаджала навучанне дзяцей у інтэрнатах, дзе яны знаходзіліся падчас многіх месяцаў навучання. А выжыванне ў тундры патрабуе навыкаў і дзеці мусілі вучыцца ў старэйшых, а не ў інтэрнаце. Таму бацькі імкнуліся не аддаваць туды сваіх дзяцей.

У выніку ўладам даводзілася літаральна паляваць на дзяцей, адсочваць іх з верталёта. Іх лавілі нават сеткамі, як жывёл… Бацькі плакалі, малілі аддаць дзяцей. Цэлыя мяхі пясцовых шкурак прыносілі ў якасці адкупнога за іх.

У часы перабудовы адбыліся значныя эканамічныя змены. Спецыялісты з’ехалі. Спынілі сваё існаванне цэлыя саўгасы. Была закінутая і аленегадоўля. Усё адбылося вельмі хутка, за некалькі гадоў.

Прайшло дзесяцігоддзе, пакуль спрадвечны занятак не аднавіўся дзякуючы ініцыятыве мясцовых. Старэйшае пакаленне сёння імкнецца перадаць вопыт малодшаму. Як рабіць нарты, даглядаць за аленямі, шукаць лепшыя месцы для пашы, вадапою.

Праблему захавання мовы цяпер вырашаюць з дапамогай ініцыятывы мясцовых жыхароў. Ствараецца дапаможнік па чукоцкай мове, ствараюцца відэаролікі, якія ўключаюць практычныя заняткі.

Сёння, па даных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2021 года, налічваецца крыху менш за 16 тысяч чалавек гэтага народа.

Вось некаторыя цікавыя факты пра яго.

Слова «чукча» перакладаецца як «багаты на аленяў». А свой народ яны называць «луораветланамі», што перакладаецца як «сапраўдныя людзі».

Па павер'ях чукчаў, духі насяляюць усе прадметы і з'явы. Пасля дасягнення сталасці чалавек мог адчуць у сабе шаманскія сілы і пад уплывам духаў памяняць пол. Пры гэтым часцей мужчыны станавіліся жанчынамі, а не наадварот. Праўда, да пачатку ХХ стагоддзя гэты звычай цалкам знік.

Да пачатку ХХ стагоддзя існавала таксама традыцыя групавога шлюбу. Галава сям'і валодаў неабмежаванай уладай і распараджаўся жыццём любога са сваіх сваякоў. Падчас абеду ўсе найлепшыя кавалкі мяса даставаліся мужу, а жонкі і дзеці задавольваліся рэшткамі.

Адной з традыцыйных страў чукчаў з’яўляецца гарачая поліўка з манялам — напаўперавараным імхом, які вымалі са страўніка аленя.

Пот чукчаў, якія вядуць традыцыйны лад жыцця, не мае паху, і ўвогуле пацеюць яны мала. Гэта тлумачыцца тым, што замест мыцця вадой яны націраюцца тлушчам. Пры гэтым арганізм іх генетычна прыстасаваны да ўнутранага водаабмену. А замест пацалункаў яны абнюхваюць адзін аднаго.

У чукчаў традыцыйна ёсць толькі адно імя, якое яны атрымліваюць у дзяцінстве. Яно можа азначаць што заўгодна: з’явы прыроды, рэчы, назвы жывёл. Калі чукчы пачалі атрымліваць пашпарты, яны запісвалі сваё імя як прозвішча. А імя і імя па бацьку выбіралі на свой густ.

Чукчы зусім не выкарыстоўваюць лаянку. Самае крыўднае, што яны могуць сказаць, «Ты зусім ні да чаго не падобны».

У гэтага народа распаўсюджаная такая з’ява, як добраахвотная смерць. Прычынай для самазабойства могуць быць як цяжкія ўмовы жыцця, так і невылечная хвароба.

Тым, хто хоча больш даведацца пра гісторыю, культуру, вераванні, лад жыцця і сучаснасць чукчаў, раім кнігу чукоцкага пісьменніка Юрыя Рытхэу «Дарожны лексікон».

Каментары4

  • Рэд.
    22.02.2023
    Axel Justas, Не судзіце строга. Сістэма новая - таму дзе-нідзе, вядома, могуць вылазіць касякі. Вось гэты вылез, то праграмісты будуць думаць, як яму даць рады. Тэксты пішуць жывыя людзі, а на лацінку пераводзіць машына. І не заўсёды загадзя прадугледзіш, дзе можа атрымацца збой. Некаторае толькі падчас эксплуатацыі вылазіць, як вось гэтая. Але ўсё будзе па магчымасці ўдасканальвацца.
  • А што з імёнамі
    22.02.2023
    Рэд., а што з імёнамі? Наколькі я разумею, сэнс лацінкі ў том, што імёны людзей, якія ўжо й так напісаныя ёй, "перакладаць" не трэба жа? 
  • Р2Д2
    03.03.2023
    Любой пот не имеет запаха. За запах отвечают бактерии, живущие на коже.
    Стыдно этого не знать.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →