У Белым доме паведамілі, што перад візітам Байдэна ў Кіеў Вашынгтон звязваўся з Масквой, каб пазбегнуць рызыкі «любых пралікаў», якія маглі б прывесці да прамога канфлікту паміж дзвюма краінамі, паведамляе AP.
Кантроль паветранай прасторы над Кіевам у момант візіту забяспечвалі самалёты-разведчыкі E-3 Sentry і RC-135W Rivet Joint, якія знаходзіліся ў паветранай прасторы Польшчы.
Паездку Байдэна трымалі ў сакрэце суткі. Візіт у Кіеў адбыўся за дзень да запланаванага на аўторак выступу Пуціна, у якім расійскі лідар распавядзе пра вайсковыя намаганні сваёй краіны.
Таксама паведамляецца, што Байдэн мог сустрэцца з Зяленскім у Львове, але ён сам настаяў на візіце ў Кіеў.
Разам з прэзідэнтам ЗША ў Кіеў прыбыў яго дарадца па нацбяспецы Джэйк Саліван, паведаміў у твітары кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Каментары
Кстати , символ США - 🦅белоголовый орлан, но никак не ворон , который падалью как всеядный 🐻медведь, символ России , не питается.👆