Грамадства2121

Намеснік начальніка факультэта Генштаба УС Беларусі: Колькасць беларускага войска пры неабходнасці можа быць павялічана да 1,5—2 мільёнаў чалавек

«1,5—2 мільёны — гэта рэальныя магчымасці» баларускага войска, а такой СПА, як у Беларусі, больш няма на кантыненце. Пра гэта заявіў Андрэй Багадзель, намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі ў эфіры СТБ.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага сказаў, што цяпер у беларускім войску налічваецца 75 тысяч вайскоўцаў. Але «пры неабходнасці, ва ўмовах вайны» можна нарасціць колькасць да паўмільёна.

Андрэй Багадзель дадаў да лукашэнкаўскіх паўмільёна яшчэ 1,5 мільёна.

— Насамрэч вайсковыя арганізацыі дзяржавы не абмяжоўваюцца толькі Узброенымі cіламі. Органы пагранічнай службы, унутраныя войскі, Следчы камітэт, органы дзяржаўнай бяспекі. Калі мы гаворым пра гэта, то 1,5—2 мільёны — гэта рэальныя магчымасці нашы, — сказаў Андрэй Багадзель.

На пытанне пра магчымасці беларускай СПА, Багадзель заявіў: «Я магу дакладна сказаць, што нічога падобнага і больш дасканалага, чым у нас, на еўрапейскім кантыненце няма».

«Калі нават у нейкі момант будзе гэтая дзірка выяўлена, то яна будзе перакрытая іншымі сіламі і сродкамі. Гэта па-за ўсякім сумневам», — сказаў ён.

На пытанне пра маральны дух вайскоўцаў Багадзель адказаў: «Які маральны дух, напрыклад, быў у нашых салдат, сяржантаў, афіцэраў, якія дзейнічалі ў 2020 годзе, якія разумелі, што вялізная частка тых людзей, якія выходзілі на гэтыя пратэсты, гэта былі аблудныя авечкі. Што, па вялікім рахунку, яны жылі не сваімі мазгамі, а жылі Telegram-каналамі. І мы практычна правялі гэта ўсё бяскроўна. Разумееце? І кожны разумеў, кожны, паверце, салдат і курсант, і ўсе разумелі, што на іх плячах стаіць краіна».

Каментары21

  • Палясоўшчык
    19.02.2023
    А павялічвалка не лопне? 
  • Багадзель
    19.02.2023
    А расейцы, як лохі, толькі 300 тыс на граблі, а ўсё чаму?
    А таму, што няма ў іх Багадзеля.
  • Абу
    19.02.2023
    - Як быць з магам?
    - Дайце мне беларускае войска і я сакрушу яго!

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі16

У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ9

Малако значна павялічвае рызыку раку прастаты. А кефір і некаторыя іншыя малочныя прадукты — не19

За «анлайн-пікетаванне» будуць судзіць завуча Ляхавіцкай гімназіі, якую здала Бондарава3

На датэрміновым галасаванні зноў дадалі 10% за дзень10

Трамп хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне10

Белкаапсаюз хоча завабліваць кліентаў размяшчэннем у сябе пунктаў выдачы Wildberries ці Ozon2

З еўрапейцаў смяяліся, а сонечная энергія сапраўды замяніла расійскі газ — пазітыўная статыстыка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку19

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →