Эканоміка

На выезд з Польшчы ў Беларусь чакае каля 1600 грузавікоў

З раніцы 19 лютага каля 1600 грузавікоў чакае выезду з Польшчы праз памежны пераход у Карошчыне (з беларускага боку — Казловічы), які з мінулай пятніцы з’яўляецца адзіным дзейным грузавым пераходам з Беларуссю, паведамляе «Белсат» на падставе паведамленняў польскай прэсы.

Фота ілюстрацыйнае

Прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь паведаміў, што ў нядзелю, 19 лютага, каля 140 грузавікоў чакае ўезду ў Польшчу праз памежны пераход у Карошчыне, час чакання складае шэсць гадзін. Аднак на выездзе з Польшчы ў Беларусь у чарзе стаіць каля 1600 транспартных сродкаў, час чакання — 60 гадзін.

Час чакання на выезд з Польшчы на польска-беларускай мяжы. Актуальна на 16:30 па мінскім часе 19 лютага 2023 года. Скрыншот старонкі сайта granica.gov.pl

За апошнюю 12-гадзінную змену, дадаў Дэрус, у Польшчу ўехала 290 грузавікоў, а выехала 312. Праз пераход у Тарэспалі ў Польшчу ўехала 253 легкавікі і 27 аўтобусаў, у Беларусь выехала 423 легкавікі і 38 аўтобусаў.

Як паведаміў прэс-сакратар Люблінскага УУС, праверкі на выездзе з Польшчы ў Беларусь праз памежны пераход у Тарэспалі адбываюцца пастаянна. У трохгадзіннай чарзе на ўезд у Польшчу чакае каля 190 легкавікоў.

Чытайце таксама:

Як змяніліся цэны на шоп-туры ў Беласток і колькі цяпер стаяць на мяжы

Каментары

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна11

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал9

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна11

З’явілася дыпфэйкавая відэазаява Ціханоўскай, што яна ідзе ў адстаўку. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →