Жыхары магілёўскага мікрараёна Казіміраўка заўважылі янота, які гуляў па вуліцы. У мясцовай суполцы ў сацыяльных сетках апублікавалі відэа з жывёлінай, піша «Магілёў Online».
«Зараз нядзеля, раніца 19 лютага. Ён проста вось тут гуляе каля дома нумар 10. Глядзіце, акуратней з дзецьмі», — гаворыць з-за кадра аўтар роліка.
Адкуль пасярод магілёўскага мікрараёна узяўся янот — пакуль невядома.
Каментары