Грамадства1111

Плануюцца масавыя звальненні ў Ліцэі БДУ? Што вядома

Выкладчыкаў ужо выклікаюць на гутаркі. Змены ў Ліцэі БДУ могуць чакаць і абітурыентаў.

Фота: БелТА

Учора «Белсат» паведаміў, што ў Ліцэі БДУ могуць пачацца масавыя звальненні. Адна з крыніцаў выдання расказала, што новы супрацоўнік КДБ, адказны за ліцэй, «плануе звольніць 30 асобаў, усіх пужае».

«Нашай Ніве» стала вядома, што да Ліцэя дайшлі білінгі за 16 жніўня 2020-га. У той дзень быў нядзельны марш на Стэле ў Мінску. 

«З гэтай нагоды з бальнічнага выйшаў нават намеснік дырэктара па рэжыме бяспекі і кадрах. Да яго ў кабінет выклікалі тых, хто быў на Стэле ў той дзень. Пра што канкрэтна вялася гаворка за зачыненымі дзвярамі, я не ведаю, але, хутчэй, тым супрацоўнікам паведамілі, што яны не змогуць працаваць пасля заканчэння кантракту. Гэта версія можа быць цалкам імавернай. 

Стаяла ў чарзе на размову шмат людзей, таму рэзка ўсіх звольніць не атрымаецца. Звальненне па заканчэнні кантракта дазволіць паступова аднаўляць штат супрацоўнікаў, набіраць лаяльных да ўлады і з незаплямленай рэпутацыяй, а таксама забяспечыць бесперапынную працу Ліцэя БДУ. 

У дадатак трэба адзначыць, што дагэтуль праводзіліся індывідуальныя гутаркі з тымі з супрацоўнікаў Ліцэя БДУ, якія ў 2020 годзе ставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. Гэта ізноў-такі група рызыкі ў сучасных умовах», — паведаміла абазнаная крыніца, якая знаёма з сітуацыяй ў Ліцэі БДУ. 

Колькі выкладчыкаў могуць трапіць пад звальненні, крыніцы «Нашай Нівы» не вядома.

Пэўныя змены могуць чакаць таксама абітурыентаў.

Распрацоўваецца дамова з будучымі абітурыентамі Ліцэя БДУ, на падставе якой, пасля навучання там трэба будзе абавязкова ісці ў БДУ па мэтавым наборы. 

«Гэта дазволіць павялічыць колькасць выпускнікоў Ліцэя, якія паступаюць у БДУ, да 100%. Да 2021 года гэты паказчык штогод складаў каля 60%, а ў 2021 упаў да 40% ад агульнай колькасці выпускнікоў Ліцэя. 

У выпадку непаступлення ў БДУ, выпускніку трэба будзе кампенсаваць кошт адукацыйных паслуг нададзеных падчас навучання ў Ліцэі. Пакуль юрыдычнага механізму рэалізацыі такой пастановы няма, але праца ідзе», — расказала крыніца. 

Ліцэй БДУ традыцыйна гуртаваў вакол сябе адукаваную і крытычна думаючую моладзь. Але пасля 2020-га ідэалагічны кантроль узмацніўся і там.

Летась на лінейку ў Ліцэй БДУ прыслалі намесніка начальніка КДБ. У сваёй прамове ён расказваў пра Фелікса Дзяржынскага, як той «шмат добрага зрабіў для дзяцей, заснаваў службу, нашчадкам якой з'яўляецца КДБ, выратаваў вялікую колькасць жыццяў».

А пазней Ліцэй разам з КДБ праводзіў культурна-патрыятычны конкурс «Першыя сярод роўных». У адной з намінацый канкурсантаў прасілі намаляваць комікс аб жыццёвым шляху і дзяржаўнай дзейнасці Фелікса Дзяржынскага.

Чытайце таксама: 

«Мікалай Лукашэнка браў удзел у конкурсе, але ніколі не вучыўся». Вялікая гутарка з былым дырэктарам Ліцэя БДУ Ігарам Вараксам

Краіну пакінула культавая выкладчыца Ліцэя БДУ

Ліцэй БДУ і КДБ ладзяць сумесны конкурс. У тым ліку пра Фелікса Дзяржынскага

Каментары11

  • Абу
    18.02.2023
    Ліцэй КДБДУ
  • Mar
    18.02.2023
    Сначала объявить выборы, а потом увольнять всех, кто проголосовал не за Лукашенку. Шах и мат.
  • Выпускнік’20
    18.02.2023
    Ліцэй памёр, а кдб гвалціць ягоны труп. …Так гэта бачаць лукашысты)) насамрэч сьпяць дамы, сьпіць Ліцэй!!! Але гэтым ... не зразумець, наколькі ачмурэнны монстар Ліцэй. Ён абудзіцца і будзе жыць, а яны будуць жывіць чарвякоў, надалей знаходзячыся ў праклёне.
    P.S. памятаю як на фізру да нас завітваў кдбшнік, што сачыў, каб ніхто нічога не зрабіў з Настай лукашэнкай. Я глядзеў на яго, пакуль той сядзеў на брусах, і спрабаваў яго зразумець. Але так і ня змог.
    P.P.S. Ня буду пералічваць настаўнікаў, але ведаю што яны гэта чытаюць. Калі гэта ўсё скончыцца, вярнуся да Беларусі, завітаю да кожнага і па-сапраўднаму аддзячу. А пакуль трымайцеся, даражэнькія!

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць