На аўкцыёне па продажы маёмасці «Белюрзабеспячэння» выстаўлены незвычайны лот: трохпакаёвая кватэра на праспекце Незалежнасці, 137/2, заўважыла «Салідарнасць».
З выгляду гэта звычайная тыповая трохпакаёўка агульнай плошчай 66 кв. м, якая прадаецца за даўгі, але незвычайнае імя ўладальніка — Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч.
Адзначаецца, што ў цану лота ўваходзяць: «убудаваная секцыйная мэбля для кухні з варачнай панэллю Gorenje, ракавінай і змяшальнікам, з сістэмай ачысткі вады, убудаваная шафа-купэ з МДФ, вітрына са шкла і 2-х люстраў».
Пачатковая цана лота — 214 860 рублёў.
У жылля ёсць «абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю», якія, як абяцаюць прадаўцы, «будуць знятыя аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу лота». Таксама «ў кватэры маюцца зарэгістраваныя асобы, у тым ліку непаўналетнія».
Аўкцыён павінен стартаваць 6 сакавіка.
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары