У кастрычніку 2021 года суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў Валянціна Лабачова да 1,5 года калоніі за карцінку, якая нібыта абразіла Лукашэнку. Ён адбываў пакаранне ў наваполацкай ПК-1, а цяпер выйшаў на волю, паведамляе Mayday.team.
Паводле матэрыялаў следства, Валянцін Лабачоў у чэрвені 2020 года размясціў карцінку ў адным з забароненых телеграм-каналаў з надпісам, які меў, на думку дзяржаўнага абвінавачання, абразлівы характар і быў скіраваны ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.
На Лабачова завялі крымінальную справу па арт. 368 КК Беларусі, але пад варту да суда Валянціна змяшчаць не сталі.
Падчас судовага працэсу высветлілася, што лінгвістычная экспертыза неадназначна расцаніла надпіс на малюнку, не назваўшы яго абражаючым гонар і годнасць Лукашэнкі, але Валянціна Лабачова ўсё ж асудзілі. Таксама ён быў унесены МУС у так званы «спіс экстрэмістаў».
Каментары