Аналіз, праведзены вядомай кампаніяй Kepios, сведчыць, што колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў з 2022 да 2023 года ў Беларусі скарацілася на 26 тысяч, ці на 0,3 працэнта. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы WeAreSocial «Digital 2023: Belarus», піша thinktanks.by.
Таксама з вынікаў даследавання вынікае, што на пачатку 2023 года ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Беларусі складаў 86,9 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва.
Пры гэтым з ліку інтэрнэт-карыстальнікаў 4,27 млн (44,9%) маюць акаўнты ў сацсетках.
56,2% карыстальнікаў сацыяльных сетак Беларусі — жанчыны, а 43,8% — мужчыны.
Каментары