Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляе яго прэс-служба.
Абноўлены Выбарчы кодэкс прадугледжвае карэктаванне нормаў у сувязі з зацвярджэннем новай лукашэнкаўскай канстытуцыі. У ім уводзяцца новыя цэнзы для дэпутатаў, а таксама прапісваецца працэдура фармавання Усебеларускага народнага сходу.
Да кандыдатаў у дэпутаты ўводзяцца дадатковыя патрабаванні, такія як недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, Карты паляка і іншых падобных дакументаў.
Таксама адменены парог яўкі выбаршчыкаў для прызнання выбараў у Палату прадстаўнікоў такімі, што адбыліся, забароненыя фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня.
Зменены таксама час датэрміновага галасавання. Яно будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).
Каментары
Ці гэта другое?
p.s. калабаранты Крэмля яны такія))