Свет33

Экс-памочнік Пуціна Суркоў прызнаўся, што не разлічваў на рэалізацыю Мінскіх пагадненняў. Хоць сам іх распрацоўваў

Былы памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў, які ў свой час адказваў за ўзаемадзеянне з Украінай і курыраваў сепаратыстаў Данбаса, заявіў, што, працуючы над Мінскімі пагадненнямі па ўрэгуляваньні сітуацыі ва Украіне, не разлічваў на тое, што яны будуць выкананыя, піша «Радыё Свабода».

Уладзіслаў Суркоў з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым. Суркоў і сам напалову чачэнец, яго бацька насіў прозвішча Дудаеў, а цяпер ён носіць прозвішча маці 

Пытанне пра Мінскія пагадненні задаў Суркову палітолаг Аляксей Часнакоў, які раней нярэдка публікаваў меркаванні Суркова па тых ці іншых пытаннях. Суркоў на пытанне адказаў коратка: «Не».

У той жа час на тры іншыя пытанні Часнакова Суркоў адказаў «так». Станоўчыя адказы ён даў на пытанне аб тым, ці задаволены ён, як змяніліся межы Расіі (маецца на ўвазе не прызнаная міжнароднай супольнасцю анексія чатырох абласцей Украіны нават без фармальнага кантролю над усёй іх тэрыторыяй), ці лічыць ён эфектыўнымі дзеянні расійскай арміі і ці нармалізуюцца ў агляднай будучыні адносіны Расіі і Захаду.

Суркоў калісьці быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі па ўнутранай палітыцы, а памочнікам Пуціна з'яўляўся ў 2013-2020 гадах. Пасля сыходу ў адстаўку ён быў у цені, але за некалькі дзён да расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года апублікаваў артыкул, у якім ужо ў найбліжэйшай будучыні прадказаў магчымасць «кантактнай геапалітыкі», пад якой меліся на ўвазе ўзброеныя канфлікты і змяненне межаў дзяржаў сілай. Распачатую вайну ён да апошняга моманту публічна не каментаваў, з'яўляліся нават чуткі пра магчымы яго арышт.

Чытайце таксама:

З'явілася інфармацыя пра магчымы арышт аднаго з крамлёўскіх ідэолагаў Уладзіслава Суркова

Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне

Суркоў: Сучасная Расія за мір, аднак яна не можа знаходзіцца ў межах, устаноўленых ў 1918 годзе

Каментары3

  • даведка
    16.02.2023
    Понимал, что украинская сторона не станет их соблюдать.
  • Архімед
    17.02.2023
    даведка, а расейцы, вы лічыце, выконвалі ? Асабліва што тычыцца вяртаньня ўкраінскіх межаў пад кантроль уладаў Украіны...
  • даведка
    17.02.2023
     Речь в заголовке и самой статье не о том.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →