Затрымалі карэспандэнтку баранавіцкага выдання Intex-press, выкліканую раней у міліцыю
Супрацоўніцу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» затрымалі на 72 гадзіны. Раней яе выклікалі на апытанне ў міліцыю, паведамляе баранавіцкае выданне на сваім сайце.
15 лютага ў ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі сілавікі з пастановай аб правядзенні агляду будынка. Падчас агляду забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, уключаючы асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў Intex-press, а таксама камп'ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела.
Карэспандэнтку, якая размаўляла з гараджанамі на вуліцах Баранавічаў, выклікалі на 10.00 16 лютага ў Баранавіцкі ГАУС.
Да канца дня на чарговы званок з ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» з пытаннем пра лёс супрацоўніцы ў Баранавіцкім ГАУС адказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. За што, не ўдакладнілі.
Каментары