Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманні ў Наваполацку і Расонах пры канцы студзеня.
24 студзеня быў затрыманы супрацоўнік «Паліміра» Канстанцін Яўтушэнка. Яго асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) на 15 сутак. Вядома, што яго звольнілі з завода.
У гарадскім пасёлку Расоны 24 студзеня быў затрыманы Мікалай Машарскі. Яго асудзілі па двух пратаколах на 25 сутак. Мужчына ўтрымліваецца ў ІЧУ Наваполацка.
Каментары