Кіраўнік МЗС Ізраіля Элі Коэн прыбыў у Кіеў — гэта першы візіт высокапастаўленага ізраільскага чыноўніка ва Украіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі.
«Цяпер я прыбыў у Кіеў. Я сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім і міністрам замежных спраў Кулебам», — сказаў ён па прыбыцці,
Ён дадаў, што таксама возьме ўдзел у адкрыцці пасольства Ізраіля ў Кіеве, якое вяртаецца да паўнавартаснай дзейнасці.
Акрамя таго, міністр плануе наведаць Бучу і Бабін Яр.
Коэн апублікаваў фота каля цягніка і адзначыў, што «прыбыў сказаць, што Ізраіль падтрымлівае Украіну і ўкраінскі народ у цяжкую хвіліну».
Каментары