Вайна1313

Украінец-камандзір Эдуарда Лобава просіць прызнаць яго Героем Украіны

Адпаведная петыцыя створана на сайце прэзідэнта Украіны. Аўтар петыцыі — камандзір Лобава Іван Завяршынскі. Ëн апісаў геройскі апошні бой беларуса.

Ва Украіне заклікаюць даць званне Героя Украіны беларусу Эдуарду Лобаву, які загінуў у баі. Аўтар петыцыі — ягоны камандзір Іван Завяршынскі, якога Эдуард цаной уласнага жыцця ўратаваў.

«Ён мог жыць у Літве, атрымаць вышэйшую адукацыю ў Польшчы, стаць лідарам беларускай моладзі. Але ён цвёрда вырашыў, што паедзе добраахвотнікам ва Украіну», — кажа аўтар петыцыі і дзеліцца абставінамі біяграфіі і апошняга бою.

«У сваім апошнім баі Эдуард Лобаў сваімі дзеяннямі выратаваў маё жыццё. Расіяне высадзілі дэсант недалёка ад нашых пазіцый. Эдуард выйшаў з акопа і спакойна адзінкавымі стрэламі з аўтамата расстраляў усіх ворагаў. Менавіта гэтыя дзеянні дазволілі эвакуяваць мяне з поля бою.

Смяротнае раненне Эдуард Лобаў атрымаў ад трапляння асколка танкавага снарада, калі страляў па варожым танку з Javelin. Гэта быў блізкі бой і экстранна эвакуяваць Эдуарда з поля бою не было магчымасці».

Іван Завяршынскі зазначае, што за час службы Эдуард Лобаў паказаў сябе як сумленны воін. «Заўсёды імкнуўся павысіць свае навыкі, праходзіў дадатковыя курсы. Яшчэ добраахвотнікам на Данбасе ён атрымаў тры ўзнагароды. Эдуард удзельнічаў у абароне Кіева, Чарнігава, Бахмута, Вуглядара. Атрымаў за гэта 4 мая 2022 года ўзнагароду «За ўзорнасць у ваеннай службе» III-й ступені. Раней Эдуард Лобаў быў узнагароджаны медалём ветэрана вайны і Казацкім Крыжам III-й ступені.

Каментары13

  • З Латвіі
    15.02.2023
    Трэба, каб усе беларусы, якія кантактуюць з украінцамі ў краінах Еўропы, звярнуліся да іх з прапановай падпісаць гэтую петыцыю.
  • Эюя
    15.02.2023
    Чаму Ціханоўскай і яе прадстаўнікоў не было на пахаванні Героя ?
  • Ноўнэйм
    15.02.2023
    Нават калі Эдуард не стане афіцыйна Героем Украіны, яго імём будуць названы вуліцы ў гарадах вольнай Беларусі! І, безумоўна, ён будзе Героем для ўсіх вольных і сьвядомых беларусаў і ўкраінцаў! Земля пухам, Эдуард!

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель5

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →