Кулакоўскі раней узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінска. Працаваў у міліцыі з 2006 года. Пасля выбараў ён заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады і звольніўся.

Дзмітрыя затрымалі і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. Падчас знаходжання на Акрэсціна Кулакоўскі быў вымушаны праглынуць лыжку, каб да яго выклікалі лекара на Акрэсціна. 

Пазней яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі».

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0