Грамадства2020

Ціханоўская ў адказ на крытыку Падаляка: Мы будзем падтрымліваць Украіну незалежна ад таго, як будзе развівацца дыялог з Кіевам

Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай палове года працы Аб'яднанага пераходнага кабінета, заявіла Святлана Ціханоўская.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Мы будзем падтрымліваць украінскі народ у іх барацьбе, у нашай агульнай барацьбе супраць расійскай агрэсіі незалежна ад таго, як будзе развівацца наш дыялог з афіцыйным Кіевам», — сказала яна.

Ціханоўская адказала на крытыку дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка, які папракнуў апазіцыю ў невыразнай антываеннай актыўнасці.

«Такія заявы ад прадстаўнікоў адміністрацыі дэматывуюць беларусаў. Бачым спрэчкі ў сацсетках паміж беларусамі і украінцамі. Шкада, што да такога даведзена».

Святлана падкрэсліла, што разам украінцы і беларусы змаглі б дамагчыся большага.

Па словах Ціханоўскай, праца ва Украіне вядзецца. «У нас прайшло шмат сустрэч у Кіеве. І з дэпутатамі Вярхоўнай рады, і з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Многія з іх непублічныя», — патлумачыла яна.

Цяпер Офіс спрабуе заблакаваць Лукашэнку на выбарах у Раду бяспекі ААН.

«Супрацьстаянне з рэжымам часам адбываецца на незаўважных пляцоўках. Мы гэта робім, каб забраць у рэжыму манаполію прадстаўляць імя беларускага народа на міжнародных пляцоўках», — сказаў Валер Кавалеўскі.

Каментары20

  • Справядлiвы
    14.02.2023
    Цэлы год падтрымлівалі толькі на словах, што для Ўкраіны не холадна не горача. І далей будзеце толькі балбатаць?!.
  • Беларус
    14.02.2023
    Малайчына Ціханоўская, не апускаецца да ўзроўню некаторых украінскіх палітыкаў і афіцыйных асоб, якія грэбліва адгукаюцца аб нашай Прэзідэнтке. З часам усе зразумеюць, што яе пазіцыя самая вывераная. 
  • несправядлівы
    14.02.2023
    Справядлiвы, як падтрымлівае Зянон, калі не толькі словамі? 

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА за «ўдзел у масавых беспарадках»

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА за «ўдзел у масавых беспарадках»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік нямецкай разведкі: Расія можа напасці на краіны Балтыі або атакаваць архіпелаг Шпіцберген8

Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз29

«Лукашэнку відавочна цесна і нецікава ў Беларусі». Амбіцыйныя прапановы на рытуальным саміце11

«Размаўляць па-беларуску — гэта стыль». Японец пераехаў у Сухарава і дапамагае рабіць беларускую мову моднай6

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА за «ўдзел у масавых беспарадках»

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА за «ўдзел у масавых беспарадках»

Галоўнае
Усе навіны →