Ад рэдакцыі3030

Самы каментаваны артыкул тыдня

Мы рады ўсім меркаванням. Выказвайцеся! 

Артыкул «Аслабленне Ціханоўскай з выкарыстаннем Пазняка застаецца ў цэнтры гульні лукашэнкаўскіх спецслужбаў» стаў самым каментаваным на сайце на мінулым тыдні. Ëн сабраў 118 каментаў.

Мы закрылі каменты ўвосень 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднавілі, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднавілі мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментарыяў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каменты. Вы зможаце пакінуць каментарый толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, апублікаваць камент з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не захоўваецца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі камент і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта можа мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментарыяў не адлюстроўваецца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыя таксама не бачыць, хто каментуе.

Ці можна цяпер пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментарыяў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментаў мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

Мы пакуль уводзім каментаванне ў тэставым рэжыме і не бяром асобнага чалавека на прыманне каментаў — спачатку пабачым, колькі іх ідзе і ці вартая ўвогуле аўчынка вырабу. Таму прабачце, калі ў нейкія перыяды сутак каменты доўга чакаюць прэмадэрацыі. Ацэнім колькасць і памер каментаў, тады выпрацуем рацыянальныя алгарытмы прэмадэрацыі. 

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

Каментары30

  • даведка
    12.02.2023
    Толку от вашей премодерации, если уже с месяц некий провокатор оскорбляет пользователей под моим ником.
  • а можа я ванга?
    12.02.2023
    Самы каментаваны артыкул тыдня ,

    ведаеце што? ну пэўна ж ужо ведаеце, што я, як толькі прабеглася па тым артыкуле, калі пад ім шчэ ніводнага каментара не было, так і падумала - о. гэты, так бы мовіць, артыкул збярэ найбольш каментароў. больш, чым артыкулы, прысвечаныя пазняку ці ціханоўскай паасобку

    а можа я ванга?
  • "хамса этого не переживет" - чый каментар?
    12.02.2023
    "Мы закрылі каменты ўвосень 2020 года,"

    няпраўда. далёка не ўвосень закрылі вы іх. навошта маніць?

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →