Грамадства

У Гомельскай вобласці пабудуюць вайсковы гарадок і палігон

Беларускія ўлады маюць намер пабудаваць вайсковы гарадок і палігон у Гомельскай вобласці, па поўдні якой праходзіць мяжа з Украінай. Пра наяўнасць такіх планаў сведчыць дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2023 год, указ аб зацвярджэнні якой 11 лютага апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на BPN.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Згодна з дакументам, на праектна-пошукавыя працы для будучага будаўніцтва вайсковага гарадка сёлета з рэспубліканскага бюджэту выдзеляць 500 тысяч рублёў, а ў 2024 і 2025-ым гадах — 10 мільёнаў і 40 мільёнаў рублёў «у прагнозных цэнах» адпаведна.

На аналагічную працу, звязаную з будаўніцтвам палігона, сёлета плануюць накіраваць 500 тысяч рублёў, у два наступныя гады — адпаведна 10 млн і 20 млн рублёў «у прагнозных цэнах».

Згодна з дзяржаўнай праграмай, будаўніцтва павінна пачацца ў 2023 годзе і завяршыцца ў 2027-м.

26 мая 2022 года на нарадзе па пытаннях вайсковай бяспекі Аляксандр Лукашэнка загадаў стварыць на ўкраінскім напрамку Паўднёвае аператыўнае камандаванне, матывуючы гэта «эскалацыяй баявых дзеянняў ва Украіне». Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валерый Равенка паведаміў, што пры яго фармаванні створаць шэраг воінскіх часцей і падраздзяленняў.

Усё гэта адбываецца на фоне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, якую Расія пачала 24 лютага 2022 года.

Беларускія ўлады адмаўляюць удзел беларускага войска ў баявых дзеяннях на баку Расіі. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прызнаваў, што Беларусь удзельнічае ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне, усяляк падтрымліваючы Расію, але «нікога не забіваючы». Тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.

Каментары

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?18

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская прапанавала кандыдата на прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы2

Рэсурсы Мінабароны РБ распаўсюдзілі новы брудны фэйк пра Украіну8

Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў1

У цэнтры Таліна з'явіліся вялікая крама беларускай тэхнікі і бістро «Беларусь». Што адбываецца?1

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага15

Натарыус у Мінску выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой. Іх анулявалі2

Жыхар Баранавічаў паспрабаваў забіць знаёмага, каб не вяртаць вялікі доўг2

Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну15

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?18

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →