У Іўеўскім раёне аўтамабіль з падлеткамі трапіў у ДТЗ. За рулём быў 15-гадовы
Здарэнне адбылося ў 22:20 у пятніцу на дарозе Ліпнішкі — Ліда, паведамляе гродзенская міліцыя.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/maszyna230211-t3o7u.jpg.webp)
На трэцім кіламетры гэтай дарогі вадзіцель «Пежо» страціў кіраванне, з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі яго 16-гадовы пасажыр атрымаў шматлікія пераломы, з якімі ён шпіталізаваны ў Лідскую бальніцу.
Раней кіроўца ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж. А яго пасажыр-школьнік быў у стане алкагольнага ап'янення. У аўтамабілі знаходзіліся яшчэ два непаўналетнія пасажыры — яны сур'ёзных траўмаў не атрымалі.
Дзеянням падлеткаў, а таксама іх бацькам па належным выкананні бацькоўскіх абавязкаў будзе дадзена адпаведная ацэнка, падкрэсліваюць у міліцыі.
Каментары