У Брытаніі рыбак дастаў з вады сіняга амара. Гэты від настолькі рэдкі, што шанец злавіць яго — прыкладна адзін да двух мільёнаў, піша Бі-бі-сі.
Аўтарам улову стаў 28-гадовы Сцюарт Браўн з графства Даўн. Мужчына не адразу паверыў, што яму ўсміхнулася такая ўдача.
Хоць за продаж такога амара можна атрымаць значную суму, брытанец выпусціў яго ў ваду ля ўзбярэжжа Белфаста.
«Ён зноў у заліве. Спадзяюся, што калі яго хтосьці зловіць, то таксама выпусціць», — напісаў у сацсетках Браўн, апублікаваўшы фота рэдкага ўлову.
Браўн кажа, што бачыць такога амара ўпершыню.
«Іншыя рыбакі, з якімі я размаўляў, якія нашмат старэйшыя за мяне, таксама ніколі такога не бачылі, — дадаў ён. — Гэта для ўсіх стала нечаканасцю. Ніколі не ведаеш, што цябе чакае».
Большасць амараў (яны ж лобстары) — цёмна-карычневага колеру, але могуць мець іншыя незвычайныя адценні, у прыватнасці, аранжавы, чырвоны і жоўты.
Звонку сіні лобстар нічым не адрозніваецца ад звычайнага. Па будове ён падобны да рачнога рака, але пераўзыходзіць яго па памерах.
Навукоўцы кажуць, што незвычайны колер звязаны з генетыкай. З-за таго, што бялок, які адказвае за афарбоўку экзашкілета, выпрацоўваецца ў лішку, натуральны колер лобстараў набывае сіняватае адценне.
Сіняя афарбоўка для гэтых членістаногіх вельмі рэдкая і сустракаецца прыкладна ў адной асобіны на два мільёны.
Таму рыбакі моцна радуюцца, калі такі сустракаецца падчас лоўлі рыбы, таму што прадаць яго можна вельмі дорага.
Каментары
зараз пэўна ж будзе сустракацца часцей. ̷т̷ы̷с̷я̷ч̷а̷ ̷ч̷а̷р̷ц̷е̷й̷ ̷і̷ ̷я̷к̷а̷р̷ ̷н̷е̷к̷а̷м̷у̷ ̷ў̷ ̷ж̷.̷.̷.̷
нажаруцца марскія твары пластыку і не толькі, што скідвае чалавецтва ў водны басейн, дык рыбакі пабачаць шчэ й не такі "цуд"
другу рыбу паіШЧЫ