Грамадства

Затрыманы ў Расіі беларускі псіхолаг ужо ў віцебскім СІЗА

43-гадовы псіхолаг з Оршы Андрэй Рускіх, якога сілавікі затрымалі ў маі 2022 года ў Санкт-Пецярбургу, чакае суда ў СІЗА №2 горада Віцебска, піша праваабарончая валанцёрская група MAYDAY.

Мужчыну ставяць у віну абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі) і «распальванне варожасці» (артыкул 130 КК Беларусі).

1 сакавіка 2022 года Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта вынес пастанову аб прыцягненні Рускіх у якасці абвінавачанага па справе аб абразе Лукашэнкі. 7 красавіка з'явілася пастанова аб прыцягненні яго ў гэтай якасці ўжо па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Затрымалі Рускіх 28 мая ў Санкт-Пецярбургу. 20 снежня Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд пастанавіў экстрадзіраваць псіхолага ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.

Андрэй Рускіх — псіхолаг-сэксолаг, псіхатэрапеўт, аўтар кнігі «Дакучлівыя думкі, страхі і ВСД. Як вярнуць паўнавартаснае жыццё». Да снежня 2021-га ён жыў у Оршы, а пасля пераехаў у расійскі Уладзімір.

Каментары

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі спрагназавалі, чаго ад надвор'я чакаць заўтра

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі5

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца2

Пецярбургскі музей абвінавацілі ў прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь» на карціне11

На Свіслачы ў парку Горкага рэпеціруюць водную феерыю — ВІДЭА дня3

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня2

Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду9

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА1

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Галоўнае
Усе навіны →