Грамадства77

У Бабруйску начальнік аўташколы браў хабары гарэлкай, каўбасой і курынымі крылцамі

Бабруйскі суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка бабруйскага філіяла КУП «Магілёўскі аўтавучэбны камбінат», якое вучыла ваджэнню і выдавала пасведчанні аб перападрыхтоўцы кіроўцаў на грузавыя катэгорыі. Незвычайнасць справы была ў тым, што часам у якасці хабару, які браў гэты начальнік, фігуравалі розныя прадукты харчавання, паведамляе канал «Бабруйск Online».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод атрыманых хабараў, якія трапілі на схаваную камеру відэаназірання, трапіў наступны прэйскурант на атрыманне правоў:

  • пачак курыных крылцаў, маянэз, каўбаса вараная, хлеб, напой, бутэлька гарэлкі (усяго на 17 руб. 18 кап.);

  • бутэлька гарэлкі, сок, колца каўбасы (19 руб. 28 кап.);

  • бутэлька каньяку за 14 руб. 97 кап.;

  • бутэлька гарэлкі і пачак чыпсаў на 10 руб. 10 кап.

У выніку начальніка-карупцыянера асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу на 400 базавых велічынь.

Каментары7

  • Вадя
    10.02.2023
    С ума сошли. Это не взятка ,а знак уважения и благодарности.
  • даведка
    10.02.2023
    Сырые крылышки брал явно не для себя, а для передачи кому-то выше... Скорее всего, жене на кухню.
  • крылцы і пакет
    10.02.2023
    святы чалавек.
    бо звычайныя інструктары без бутэлькі кан'яка побач з курсантам не садзяцца. і іх можна зразумець - бо страшна

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў2

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →