Спорт

Беларускі клуб абвясціў пра пераход свайго футбаліста ў польскую каманду, а там пра гэта нічога не чулі

Кіраўніцтва клуба другой лігі «Вялес-2020» дзеля нейкіх сваіх мэт пайшло на дзіўную містыфікацыю: яно афіцыйна аб'явіла аб пераходзе свайго брамніка Ільі Маталыгі ў польскі клуб чацвёртага дывізіёна, пра што ў тым самым клубе ніхто ні сном ні духам, піша «Прэсбол». 

Ілья Маталыга далучыўся да віцебскай каманды вясной 2022 года, а восенню нібыта адправіўся на легіянерскі хлеб у клуб «Палонія» з чацвёртага дывізіёна чэмпіянату Польшчы. Паведамленне пра пераход з'явілася ў сацсетках «Вялеса», аўтарытэтны сайт transfermarkt таксама змяніў клубную прапіску брамніка, а ў выніку аказалася, што гэта ўсё нейкая містыфікацыя.

Паводле сведчання іншага беларускага брамніка, Марка Барсукова, які гуляе ў той камандзе: «Ніхто: ні трэнер, ні дырэктар — нічога не чуў пра гэта. Таму з упэўненасцю магу сказаць, што Маталыга тут не гуляе. І яго тут ніколі не было».

Паводле сведчанняў крыніц з самога клуба, гэты фінт быў ініцыяваны дырэктарам клуба Аляксандрам Шако. Менавіта ён нібыта папрасіў дазвол у брамніка для публікацыі аб яго пераходзе ў польскі клуб, а сам Ілья быў не супраць, хоць у той час знаходзіўся ў Беларусі. Цяпер Маталыга сапраўды ў Польшчы, але з'ехаў туды па сямейных абставінах.

Таксама высветлілася, што падобныя рэчы для каманды не ў навінку. Пост аб пераходзе Матылыгі ў «Вялес» у свой час таксама быў зроблены значна раней за ўласна ягоны прыход у каманду.

Якія менавіта пытанні вырашае такім чынам кіраўніцтва клуба — яшчэ належыць высветліць.

Чытайце таксама:

«Федэрацыя ператварылася ў сакрэтную арганізацыю з абмежаваным узроўнем допуску». Спартыўныя чыноўнікі шэсць гадзін думалі, што рабіць з футболам

Юны футбаліст у Баранавічах купіў «сляпому» арбітру акуляры. Не ўсе гэта ацанілі

Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага «Шахцёра»

Каментары

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла19

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Усе навіны →
Усе навіны

Скарлет Ёхансан назвала кіраўніка OpenAI Альтмана выдатным прататыпам для злыдня Marvel

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ4

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?15

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла19

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Галоўнае
Усе навіны →