Беларускія лабараторыі Synevo неўзабаве перажывуць рэбрэндынг і пераход на расійскія стандарты
Цяпер расійскай лабараторнай службе «Хелікс» належыць 100% найбуйнейшай лабараторыі прыватнай дыягностыкі ў Беларусі, паведаміла санкт-пецярбургскае выданне «Фантанка», не называючы суму інвестыцый.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/1819-oc4i8.png.webp)
Аб продажы Synevo «Хеліксу» стала вядома ў лістападзе мінулага года, але неўзабаве з'явілася інфармацыя, што кампанія нібыта аказалася ў ліку тых, якія ўрад забараніў прадаваць. Але, відаць, для расіян гэта невырашальнай праблемай не стала.
Да куплі расійскім бізнэсам беларуская сетка Synevo была інтэграваная ў еўрапейскую сетку лабараторый «Медыкавер». Яна доўгі час была адзінай лабараторыяй у Беларусі, якая мела права праводзіць мікрабіялагічныя даследаванні. Праца вялася ў 58 лабараторных пунктах у 23 гарадах.
Цяпер пачалася арганізацыйная праца па пераводу ўсіх гэтых лабараторый на стандарты «Хелікса».
Таксама кампанію чакае рэбрэндынг. Да канца бягучага года сетка будзе працаваць пад двума брэндамі, расказаў заснавальнік і генеральны дырэктар «Хелікса» Юрый Андрэйчук, а пасля застанецца толькі Helix.
Лабараторная служба «Хелікс» вядомая сваімі 600 дыягнастычнымі цэнтрамі і лабараторнымі пунктамі ў 200 гарадах Расіі і Казахстана. За 2021 год выручка кампаніі склала 16,1 мільярда рублёў, чысты прыбытак — 1,69 мільярда.
Чытайце таксама:
Новымі ўласнікамі сеткі Synevo ў Беларусі стануць рускія
Сетку Synevo забаранілі прадаваць
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w450h300crop1webp1/photos/z_2025_01/photo_2025-01-12_16-36-38-t26d6.jpg.webp)
Каментары
Ватники идите вслед за своим кораблем!
В Беларуси вам не место.