У Турцыі знайшлі целы беларускі і яе дачкі, загінулых падчас землятрусу
Целы грамадзянкі Беларусі і яе дачкі знайшлі пад абломкамі ў турэцкім горадзе Кахраманмарашы, паведаміла пасольства Беларусі.
«Ратавальнікі спецатрада «Зубр» МНС Беларусі пацвердзілі пасольству інфармацыю аб вынятых з-пад абломкаў у горадзе Кахраманмарашы цел грамадзянкі Беларусі і яе непаўналетняй дачкі, якія былі апазнаныя блізкім сваяком па лініі мужа (грамадзяніна Турцыі) загінулай», — паведамілі дыпламаты.
Каментары