Здарэнні

«Усе выратаваліся, акрамя іх». У Турцыі загінула беларуска разам з мужам і двума дзецьмі

Падчас землятрусу ў Турцыі загінула беларуска разам з мужам і дзецьмі — 11-гадовым сынам і 4-гадовай дачкой. У доме, дзе жыла гэтая сям’я, выратаваліся ўсе, акрамя іх, піша «Белсат».

Разбураны будынак у Кахраманмарашы. Фота: Hussein Malla / AP

У горадзе Кахраманмараш ля Газіянтэпа — эпіцэнтру землятрусу — загінула беларуска разам з мужам і дзецьмі. Пра гэта «Белсату» распавяла яе знаёмая, таксама грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ў Турцыі:

«У свой час мой і яе муж разам вучыліся у Мінску. Пасля мы ўжо тут, у Турцыі, сябравалі сем’ямі. Два дні не даходзілі паведамленні, абодва тэлефоны былі выключаныя. Мы спадзяваліся да апошняга, што жывыя, што проста села батарэя. Адзін з сяброў яе мужа напісаў, што яны пад завалам, іх шукаюць. А потым напісаў, што ўжо ўсё, іх няма. Пазней гэта пацвердзілі іх родныя. Сказалі, што ўсе выратаваліся, акрамя іх сям’і».

У сям’і выхоўвалі 11-гадовага хлопчыка і 4-гадовую дзяўчынку.

Знаёмыя цяпер шукаюць родных загінулай беларускі. Дзе яе пахаваюць, пакуль невядома.

«Цяпер туды нікога не пускаюць, мы мяркуем, што праз колькасць загінулых іх будуць хаваць як мага хутчэй. Таму нават не ведаю, ці можна ў такім выпадку забраць іх. Нават мы не можам туды даехаць, бо гарады закрытыя», — кажа суразмоўца «Белсата».

Пазней пасольства Беларусі ў Турцыі паведамляе, што паводле ўдакладненай інфармацыі з месца пошукавых работ у Кахраманмарашы, загінулі муж (грамадзянін Турцыі) і адно малалетняе дзіця грамадзянкі Беларусі. Пошукі яе самой і другога дзіцяці працягваюцца.

Раней паведамлялася пра лёс іншай беларускі і яе сям’і, Аляксандры Акпынар з правінцыі Хатай. Жанчыну і яе мужа знайшлі і шпіталізавалі. У бальніцы мужчына памёр. Інфармацыі пра іх маленькага сына пакуль няма.

На консульскім уліку ў Турцыі — больш за 400 беларусаў. 53 асобы жывуць у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, якія пацярпелі ад землятрусу. Работнікі беларускай дыпмісіі абтэлефаноўваюць людзей.

Памёр муж беларускі, які пацярпеў падчас землятрусу ў Турцыі

Каментары

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў2

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →