Колькасць загінулых у землятрусе ў Турцыі і Сірыі перавысіла 15 тысяч чалавек
Колькасць ахвяр землятрусу ў Турцыі вырасла да 12391. У Сірыі загінула 2950 чалавек.
Такім чынам, у выніку прыроднага катаклізму загінула ўжо больш за 15341 чалавека, піша Reuters.
Лічыцца, што пацярпелі ў Турцыі 62914 чалавек. Па Сірыі звестак няма.
Разам з тым існуюць асцярогі, што колькасць ахвяр будзе пастаянна расці, паколькі пад заваламі яшчэ застаюцца людзі. Ва ўмовах зімовых халадоў магчымасцяў дастаць іх адтуль жывымі ўсё меншая. Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, загінулых можа быць да 20 тысяч чалавек.
Каментары