У Расіі хочуць забараніць СМІ пісаць пра турэмнае мінулае «вагнераўцаў»
Адпаведныя папраўкі распрацаваныя па даручэнні спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна Камітэтам па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі, пішуць «Ведамасці» са спасылкай на кіраўніка камітэта Васіля Піскарова.
Раней стваральнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын звярнуўся да Валодзіна з прапановай унесці ў Крымінальны кодэкс Расіі новы артыкул «Аб дыскрэдытацыі ўдзельнікаў баявых дзеянняў, добраахвотнікаў, у тым ліку былых асуджаных», а таксама забараніць публікаваць інфармацыю аб іх «мінулых правапарушэннях».
Усяго «Вагнеру» па розных ацэнках удалося завербаваць каля 40—50 тысяч былых зняволеных. Днямі СМІ пачалі публікаваць інфармацыю пра новую хвалю вярбоўкі — тым, хто адмаўляецца, пагражаюць новымі крымінальнымі справамі.
Што тычыцца працы СМІ, з пачатку вайны ў Расіі дзейнічае рэжым ваеннай цэнзуры. Медыя, якія называюць вайну вайной, а не «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», блакуюцца і закрываюцца.
Каментары