Эканоміка11

Дзяржкантроль прыпыніў працу мінскай сеткі крам нізкіх цэн

Камітэт дзяржаўнага кантролю цалкам спыніў працу буйной сталічнай сеткі крам, дзе прадаваліся тавары па нізкіх цэнах. Назва сеткі пакуль не называецца, але гандлявала яна, як выглядае, імпартным адзеннем ці абуткам.

Фота ілюстрацыйнае

«Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыненая незаконная дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў уласніка і кіраўнікоў 5 камерцыйных структур, якім належала ў г. Мінску буйная сетка крам нізкага цэнавага сегменту (уключала ў сябе 11 гандлёвых аб'ектаў) па продажы тавараў лёгкай прамысловасці», — гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Паводле інфармацыі ведамства, кіраўніцтва гэтых крам, каб абысці падаткі, арганізавала схему, якая дазволіла хаваць значную частку выручкі: грошы, атрыманыя ад пакупнікоў, не прабіваліся праз касавыя апараты.

Акрамя таго, такі механізм нібыта ствараў «нядобрасумленную канкурэнцыю» беларускім вытворцам тавараў лёгкай прамысловасці, падкрэслілі ў камітэце.

Таксама ў крамах гэтай сеткі для легалізацыі тавараў нібыта выкарыстоўваліся фіктыўныя дакументы аб іх набыцці ў падкантрольных уласніку гандлёвых аб'ектаў, хоць на самай справе тавары закупляліся за наяўны разлік. Пры гэтым на большасць з іх не было абавязковых дакументаў аб якасці.

Акрамя таго, з ценявой выручкі работнікам гандлёвых аб'ектаў выплачвалася заработная плата «ў канвертах», якую нібыта атрымлівалі больш за 150 чалавек.

Цяпер дзейнасць сеткі цалкам прыпыненая, а па выяўленых фактах распачатыя крымінальныя справы. 

Каментары1

  • Гость
    07.02.2023
    Так ведь сам главный запретил цены повышать .

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната3

У Калужскай вобласці ўкраінскія дроны атакавалі нафтабазу ВІДЭА

Кэмеран Дыяс у новай камедыі змагаецца з беларускім гангстарам3

У Беларусі могуць значна падаражэць цукеркі і іншыя прысмакі

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч7

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай трэцяй стадыі, ён ўскладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Галоўнае
Усе навіны →