Грамадства1111

Па беларускіх касцёлах вандруе чабурашка ў вышыванцы

Пра сям'ю, што публікуе фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведваюць, піша katolik.life.

Незвычайны праект распачалі ў інстаграме сужэнцы Антон і Аліна з Мінска. Яны стварылі старонку «Чабурашка Падарожнік» (гэта не звязана з выхадам новага фільма пра гэтага героя — свой праект мінчукі пачалі раней), апранулі цацку ў адмысловую вышыванку з беларускім арнаментам і возяць яе па краіне.

Вандроўнікі публікуюць здымкі з Чабурашкам каля адметных аб’ектаў — у асноўным, гэта каталіцкія храмы. Муж і жонка выкладаюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведалі. З пачатку 2023 года Чабурашка ў вышыванцы паспеў пабываць у храмах вёсак Белагруда, Жырмуны, Асава, гарадскога пасёлка Радунь.

Старонка праекта мае каля 3 тысяч падпісантаў. Як адзначаюць яго аўтары, яны любяць падарожжы і прыгоды, мараць пра аўтадом.

Каментары11

  • Католікас
    07.02.2023
    Пракляну.
  • чэ ба
    07.02.2023
    Успенскі - добры пісьменнік. адзін з нямногіх расійскіх знакамітасцяў, які выступаў супраць вайны Расіі з Украінай і анэксіі Крыма. Чабурашку прапагандысты выкарысталі ў сваіх мэтах (у гэтым кіно) пасля яго смерці
  • Ў
    07.02.2023
    Задзяўбалі з гэтым чабурашкам

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло20

Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння

У Італіі ўкраінка ўпала са скалы і 6 гадзін маліла свайго мужчыну-расіяніна аб дапамозе. Ён так і не дапамог25

Беларусы аказаліся найлепшымі ў матэматыцы ў Еўропе27

Ці шмат у свеце засталося кіраўнікоў дзяржаў, якія прыйшлі да ўлады раней за Лукашэнку?7

«Людзям патрэбна праца прафесіяналаў». Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі прыцягнуць палітвязняў да ліквідацыі завалаў10

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла35

Борыс Джонсан: Трамп можа выратаваць Украіну8

Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →