У сталічныя бальніцы сёння паступаюць пацыенты з каранавірусам, у тым ліку з цяжкім цячэннем хваробы.
Пра гэта 7 лютага паведаміў намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы, галоўны інфекцыяніст Мінска Святаслаў Вельгін, пішуць «Мінск-навіны».
«Гэта значыць, кавід нікуды не сышоў — вірус працягвае актыўна цыркуляваць сярод нас, — адзначыў С. Вельгін. — Вядома, не ў тых маштабах, як на піку хваляў пандэміі, але тым не менш. Таму вакцынацыя, як першасная, так і бустарная, па-ранейшаму актуальная».
Галоўны інфекцыяніст Мінска распавёў, што зрабіць прышчэпкі можна ў любой паліклініцы сталіцы. Вакцынуюць і дарослых, і дзяцей з 5 гадоў. Акрамя таго, прышчэпкі робяць цяжарным, што вельмі важна для прафілактыкі інфікавання плоду і цяжкага цячэння хваробы ў жанчыны.
Па словах Вельгіна, вакцын ад каранавіруса ў Мінску дастаткова як для першаснай, так і для бустарнай вакцынацыі. Прычым, на выбар.
Каментары