Паводле звестак Нацбанка, на 1 лютага яны склалі 8,14 мільярда даляраў і за мінулы месяц павялічыліся на 213,3 мільёна даляраў.
ЗВР растуць паступова з верасня мінулага года.
Раней Нацбанк ставіў за мэту захаваць іх на ўзроўні не менш за 6 мільярдаў даляраў па выніках 2023 года.
Нагадаем, што ад лета інфармацыя аб аб'ёме міжнародных рэзервовых актываў публікуецца без дэталізацыі іх структуры і без указання фактараў, якія паўплывалі на змяненне.
Каментары