«Каманду пачаць маштабную праверку і навесці парадак атрымалі МНС, Мінабароны і іншыя грамадзянскія міністэрствы».
Крэмль загадаў правесці масштабны комплекс праверак і аднаўленняў усіх у краіне бамбасховішчаў савецкіх часоў. Пра гэта 6 лютага паведаміла выданне The Moscow Times са спасылкай на крыніц у расійскім кіраўніцтве.
Паводле інфармацыі выдання, гэта падрыхтоўка ўжо ідзе некалькі месяцаў і яна з'яўляецца следствам разнарадкі з Масквы ад 2022 года.
«Рашэнне аб інспекцыі сеткі бамбасховішчаў было прынята ўрадам яшчэ вясной 2022 года. Каманду пачаць маштабную праверку і навесці парадак атрымалі МНС, Мінабароны і іншыя грамадзянскія міністэрствы», — сказаў адзін неназваны расійскі чыноўнік спасылаючыся на паседжанні ўрада па дадзеным пытанні.
Тое ж самае паведаміў і высокапастаўлены чыноўнік з адміністрацыі адной з далёкаўсходніх абласцей Расіі.
«З Масквы быў дадзены загад правесці гэтыя работы паўсюдна: агляд і рамонт», — сказаў ён.
Па звестках крыніц, падрыхтоўка будзе працягвацца ўвесь 2023 год і будзе каштаваць мясцовым бюджэтам мінімум сотні мільёнаў расійскіх рублёў. Робіцца гэта з-за зацягвання вайны ва Украіне і страху перад магчымым ператварэннем канфлікту ў нешта глабальнае.
Напрыклад, адзін з былых расійскіх чыноўнікаў расказаў, што павышаная цікавасць да бамбасховішчаў у Крамля ўзнікла на фоне загада Уладзіміра Пуціна у канцы лютага 2022 года перавесці ядзерныя сілы ў стан павышанай гатоўнасці.
«Павышаная гатоўнасць — гэта толькі вярхушка айсберга. Бамбасховішчы і іншыя аб'екты грамадзянскай абароны — гэта яго падводная частка», — адзначыў былы чыноўнік.
Як паведамляюць крыніцы выдання, у Расіі агулам ёсць некалькі тысяч бункераў і іншых умацаваных сховішчаў, але пры гэтым большая частка з іх або закансервавана, або даведзена мясцовымі ўладамі да аварыйнага ці закінутага стану, або проста распрададзена ці здадзена ў арэнду прыватным асобам.
Акрамя таго, далёка не ўсе з іх у сваім цяперашнім стане змогуць прыняць хоць якую-небудзь значную колькасць насельніцтва.
«Гэтыя бамбасховішчы пасля распаду Савецкага Саюза былі нікому не патрэбныя. Але зараз, з-за сітуацыі на перадавой, Крэмль загадаў ва ўсім разабрацца», — паведаміў выданню яшчэ адзін дзейны чыноўнік у адной з заходніх абласцей краіны.
Нагадаем, што яшчэ восенню мінулага года ў СМІ стала з'яўляцца інфармацыя пра падрыхтоўку бамбасховішчаў у расійскіх гарадах. У той жа час і амаль сінхронна з гэтым МНС Беларусі таксама загаварылі пра бамбасховішчы і іх колькасць «на выпадак пагрозы або надзвычайнай сітуацыі».
Каментары