Затрыманне мужчыны адбылося акурат у яго дзень нараджэння.
Жыхару Рэчыцы Тарасу Гапоненка ўчора споўнілася 49 гадоў. За некалькі дзён да гэтага ён меў няшчасце пагутарыць з чат-рулеткавым правакатарам Юрыем Комарам.
У відэа Тарас кажа, што падтрымлівае Украіну і яе нацыянальных герояў, а таксама жадае ёй перамогі. ГУБАЗіК сцвярджае, што за гэта яму пагражае крымінальная справа за «распальванне варожасці».
Каментары