Загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава могуць пахаваць на Павонзках у Варшаве — на гэтых вайсковых могілках пахаваныя вядомыя дзеячы
Развітанне з Эдуардам Лобавым пройдзе ў Варшаве 11 лютага ў 13 гадзін у касцёле св. Аляксандра.
Цяпер ідуць перамовы пра тое, каб пахаванне адбылося на вядомых у Варшаве могілках на Павонзках. Гэта вайсковыя могілкі, дзе пахаваныя вядомыя дзеячы і тыя, хто змагаўся за незалежнасць Польшчы ў ХІХ-ХХ стст.
З пахаваннем Эдуарда Лобава дапамагае амбасадар Артур Міхальскі. Згодна з правіламі пахавання на гэтых могілках, цела мусіць быць спачатку крэміраванае, а толькі пасля гэтага прах можна пахаваць у зямлю.
Каментары