Бабруйчанка аддала махлярам 10 тысяч рублёў, хоць выдатна ведала пра іх метады
У Бабруйску 51-гадовая выкладчыца каледжа, адказаўшы на званок у вайберы ад невядомага, паверыла, што размаўляе з міліцыянтам, і ў выніку страціла 10 тысяч рублёў, паведаміла МУС.
«Той для таго, каб прадухіліць афармленне на яе імя крэдыту, угаварыў узяць на сябе такое ж фінансавае абавязацельства, пасля чаго выкраў з карт-рахунку жанчыны 10 тысяч рублёў.
Пры гэтым пацярпелая, як высветлілася, выдатна ведала пра метады кібермахляроў», — адзначылі ў МУС.
Каментары
я ўсё дзівілася - ну як так? але.. умеюць махляры апрацоўваць