Памерла сяброўка Лізаветы II, якая дапамагала ёй таемна ўцякаць з палаца
«Самая гарэзная сяброўка Яе Вялікасці, лэдзі Нэвіл памерла ва ўзросце 97 гадоў», — паведаміла выданне Daily Mail.

Паводле газеты, чакаецца, што высокапастаўленыя члены каралеўскай сям'і прыйдуць на пахаванне сяброўкі каралевы.
Падчас свайго рэкорднага 70-гадовага кіравання Лізавета II была самай вядомай жанчынай у свеце. Аднак час ад часу ёй удавалася заставацца інкогніта. І ў такіх патаемных уцёках з палаца каралеве Вялікабрытаніі дапамагала сяброўка дзяцінства Ганна Каміла Эвелін Нэвіл.
Менавіта дзякуючы ёй «каралева магла атрымліваць асалоду ад таго, што яна можа застацца непазнанай».
Сама каралева Лізавета ІІ памерла ва ўзросце 96 гадоў 8 верасня мінулага года.
Каментары
- я ў нас такіх бабак даўно не відзеў
шчэ сказаў:
но надо учесть, что Елизавета ІІ - самый крупный землевладелец. была. что она немка. и она могла в политических целях позволить выглядеть себе, как простая крестьянка