У Лідзе згарэла фура, а ў яе кабіне знайшлі цела загінулага мужчыны, паведамляе прэс-служба МНС.
29 студзеня ў 03:10 у МНС паступіла паведамленне пра фуру, якая загарэлася на тэрыторыі зоны мытнага кантролю «Лідаспецаўтатранс» у горадзе Ліда па вуліцы Фурманава.
У выніку агонь знішчыў кабіну аўтамабіля і пашкодзіў прычэп.
У кабіне фуры знайшлі загінулага мужчыну. Як мяркуецца, гэта 60-гадовы кіроўца. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Каментары