Расійскія войскі атакавалі бальніцу і іншыя цывільныя аб'екты ў Херсоне
У Херсоне пад абстрэл расійскіх вайскоўцаў трапіла бальніца, паведаміла ў фэйсбуку Міністэрства аховы здароўя Украіны.
«Абстраляная абласная клінічная бальніца Херсона. Параненая медыцынская сястра», — гаворыцца ў паведамленні.
У нядзелю, 29 студзеня, мясцовыя тэлеграмы-каналы Херсона неаднаразова паведамлялі пра выбухі ў горадзе. Шэраг крыніц паведамляе, што расійскія вайскоўцы вядуць абстрэлы горада з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Пад удары, апрача бальніцы, патрапілі жылыя дамы, школьная пляцоўка. Вядома пра трох загінулых і двух параненых.
Каментары