Свет2323

З Канстытуцыі Татарстана выкраслілі атрыбуты самастойнай дзяржавы

Татарстан, які з 1990-х гадоў пазіцыянаваў сябе як самастойная дзяржава, якая добраахвотна аб'ядналася з Расіяй, больш не з'яўляецца такім па Канстытуцыі. Папраўкі ў закон пазбавілі яго апошніх атрыбутаў самастойнасці. Татарстан больш не мае ні пасады прэзідэнта, ні суверэнітэту, носьбітам якога быў шматнацыянальны народ. Ёсць і іншыя змены, расказвае «Idel.Рэалія».

Фота: прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Татарстан

Праўкі ў Канстытуцыю падпісаў учора прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў. Змены ўступаюць у сілу з 6 лютага. 

Усяго 64 праўкі.

Галоўная з іх — Мініханаў перастае быць прэзідэнтам да заканчэння сваіх паўнамоцтваў. Новая пасада будзе называцца «кіраўнік — Раіс Рэспублікі Татарстан» (раіс з арабскага азначае начальнік або старшыня).

З артыкула 1 Канстытуцыі Татарстана прыбраныя згадкі пра суверэнітэт і дамову аб размежаванні паўнамоцтваў. «Рэспубліка Татарстан — дэмакратычная прававая дзяржава ў складзе Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў новай рэдакцыі. Да гэтага Татарстан быў дзяржавай, «аб'яднанай з Расійскай Федэрацыяй Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, Канстытуцыяй Рэспублікі Татарстан і Дамовай».

Замест суверэнітэту з'яўляецца тэрмін «дзяржаўнасць». 

Згадка суверэнітэту выключаецца і з іншых артыкулаў Канстытуцыі Татарстана. Напрыклад, у артыкуле 3 шматнацыянальны народ больш не «носьбіт суверэнітэту». «Улада ў Рэспубліцы Татарстан ажыццяўляецца яе шматнацыянальным народам непасрэдна, а таксама праз органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання», — гаворыцца ў новай рэдакцыі дакумента.

Таксама слова «суверэнітэт» выключаецца з артыкула 94, дзе раней гаварылася, што прэзідэнт Татарстана забяспечвае суверэнітэт Рэспублікі. У артыкуле 121 герб, сцяг і гімн Татарстана цяпер адлюстроўваюць не суверэнітэт, а дзяржаўнасць.

Таксама выключаюцца згадкі дамовы з большасці артыкулаў. Застаецца толькі норма, што «можа быць заключаны дагавор аб размежаванні прадметаў вядзення і паўнамоцтваў» у будучыні.

Страчвае сілу артыкул 21 аб грамадзянстве Татарстана. «Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Татарстан, ёсць грамадзянінам Рэспублікі Татарстан», — гаварылася раней у гэтым артыкуле.

Таксама прыбіраецца артыкул 15, дзе было сказана, што «Рэспубліка Татарстан адхіляе гвалт і вайну як сродак вырашэння спрэчак паміж дзяржавамі і народамі», а «прапаганда вайны забараняецца».

Таксама выключаецца палажэнне, што «арышт, заключэнне пад варту і ўтрыманне пад вартай дапускаюцца толькі паводле судовага рашэння». 

У новай рэдакцыі няма палажэння, што «дэпутат Дзяржаўнага Савета, які не апраўдаў даверу выбаршчыкаў, можа быць адкліканы».

Выключаецца шэраг паўнамоцтваў парламента Татарстана. Напрыклад, ён больш не мае права тлумачыць законы Рэспублікі і ўсталёўваць сістэму органаў выканаўчай улады рэгіёна. Кандыдатуру прэм'ер-міністра Рэспублікі парламент будзе толькі ўзгадняць, а не зацвярджаць, як раней. Акрамя таго, Дзяржсавет не будзе ўзгадняць кандыдата на пасаду пракурора Рэспублікі.

Замест Канстытуцыйнага суда Татарстана будзе Канстытуцыйны савет.

У новай рэдакцыі Канстытуцыі Татарстана больш няма патрабавання, што кандыдат на пасаду кіраўніка Рэспублікі павінен валодаць дзяржаўнымі мовамі — рускай і татарскай. У новай рэдакцыі толькі сказана, што кіраўнік «пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў выкарыстоўвае дзяржаўныя мовы». Але з гэтага не вынікае, што кіраўнік рэспублікі ведае мову.

Кіраўнік (раіс) можа сысці ў адстаўку ў сувязі са стратай даверу прэзідэнта Расіі. А таксама зможа пераабірацца бясконцую колькасць разоў (раней было прапісана, што не больш за два тэрміны запар).

Новы закон дазваляе Мініханаву зноў пайсці на выбары кіраўніка Татарстана.

Каментары23

  • BLR
    29.01.2023
    Хоць тое было і фармальна (самастойнасьць Татарстана), але тым ня менш Масковія падмяла апошні регіен, які хоць неяк казаў аб сваей самастойнасьці. І як кажуць, мову татарскую таксама таксама пад нож пускаюць
  • АндрэйК
    29.01.2023
    Баяцца расіяне, што іх імперыя можа разваліцца, вось і заціскаюць гайкі. Але гэта можа даць і адваротны эфект, будзем спадзявацца на народ Татарстана
  • Лол
    29.01.2023
    Тое самае чакала бы і Беларусь у саюзнай дзяржаве. Гадоў 15 пажылі бы з лукамольскай канстытуцыяй, пакуль Расія захоплівае эканоміку і фінансы, паралельна гарманізуючы законы РБ з расійскімі. А потым Усенародны сход пад кіраўніцтвам Качанавай аб’явіў бы аб стварэнні новай прарыўной канстытуцыі з пасадай галоўнага Раіса і пазбаўленнем парламента права тлумачыць законы РБ.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →