Вядучы Мікалай Драздоў апынуўся ў рэанімацыі з пераломам васьмі рэбраў
Расійскі вядучы перадачы «У свеце жывёл» Мікалай Драздоў цяпер у рэанімацыі адной з маскоўскіх клінік.
85-гадовы заолаг ехаў з кафедры МДУ, дзе працуе выкладчыкам. Ён выйшаў з машыны і паслізнуўся (было слізка праз ледзяныя дажджы), паведаміў яго сусед, мастак Канстанцін Мірошнік тэлеканалу НТБ. Як вынік — восем зламаных рэбраў.
Каб лягчэй было дыхаць, Драздоў на апараце вентыляцыі лёгкіх.
Каментары
видимо у меня особо тонкое чутье на фальшь
Программу вел хорошую и на отлично!