У Магілёве гаспадар трох сабак кідаў іх аб дзверы — жорсткія кадры
Жорсткае відэа даслаў чытач у рэдакцыю «МагілёўАнлайн».
Як паведамляе аўтар, ролік зняты ў Магілёве па праспекце Дзімітрава, дом 57, трэці пад'езд.
На відэа відаць, як мужчына, гаспадар трох невялікіх сабак, здзекуецца з іх: шпурляе на зямлю, з размаху б'е аб металічныя дзверы пад'езда. Але сабакам дзявацца няма куды, і яны забягаюць у пад'езд, каб вярнуцца дадому.
Асцярожна: жорсткія кадры.
Аўтар відэа адзначае, што ён не ведае, адзінкавы гэта выпадак ці мужчына ўвесь час так здзекуецца з сабак. І спадзяваецца, што мужчыну прыцягнуць да адказнасці.
Пазней стала вядома, што Кастрычніцкі РАУС Магілёва ініцыяваў праверку па гэтым факце. Высветлілася, што на кадрах — 34-гадовы жыхар Магілёва, які вырашыў вывесці сваіх сабак на вуліцу без павадкоў, пры гэтым мужчына быў нецвярозы.
Каментары
Срочно нужно забирать животное!