Выйшлі зборнікі вершаў Насты Кудасавай, Ганны Севярынец і Крысціны Бандурынай
Паэтычныя зборнікі трох аўтарак выпусціла выдавецтва hochroth Minsk у Берліне.
Пра новыя кнігі паведаміў у фэйсбуку паэт Дзмітрый Строцаў.
«Паспрабую прывезці навінкі на Стральцоўскі фэст у Вільню 11 лютага», — дадаў ён.
Кнігі можна заказваць на [email protected] з дастаўкай на тэрыторыі Еўрасаюза. Трэба пазначыць імя заказчыка, паштовы адрас, імя аўтара і колькасць кніг. Кошт 1 экзэмпляра — 8 еўра. Аплата банкаўскім пераводам на нямецкі рахунак. Калі заказваецца адна кніга — дадаецца ў рахунак дастаўка. Ад дзвюх кніг — дастаўка бясплатная. Звяртацца можна на нямецкай, англійскай і рускай.
Каментары