Навука і тэхналогіі

Школьнікі з Тэнэсі стварылі новую рабатызаваную руку свайму аднакласніку

Па словах хлопца, гэты падарунак змяніў яго жыццё.

Фота: фрагмент з відэарэпартажу NewsChanel 5

На першы погляд, 15-гадовы Серджыа Перальта з'яўляецца звычайным вучнем амерыканскай сярэдняй школы горада Хендэрсанвіл, штат Тэнэсі. Але ў хлопца ёсць свой незвычайны сакрэт.

Сэрджыа жыве з прыроджанай паталогіяй: яго правая рука не да канца сфармаваная. Таму хлопец навучыўся пісаць і выконваць іншыя дзеянні толькі левай рукой, а ў школе ўвогуле імкнуўся хаваць сваю хворую руку. 

«У першыя дні ў школе мне, па праўдзе кажучы, хацелася схаваць руку у надзеі, што ніхто не даведаецца», — сказаў Серджыа ў інтэрв'ю агенцтву CBS News. 

Аднак яго настаўніца раскрыла гэты сакрэт і прапанавала аднакласнікам хлопца з інжынернага класа стварыць яму новую механічную руку. Тыя ахвотна пагадзіліся.

«Трэба быць вынаходнікам, прыдумляць новыя ідэі, вырашаць праблемы і проста рабіць рэчы лепшымі, чым яны былі да гэтага», — упэўненая Лэслі Джараміла, настаўніца Сэрджыа.

Невялікі інжынерны клас вучняў выдаткаваў чатыры тыдні на праектаванне, 3D-друк і вызначэнне памераў ручнога пратэза, каб ён падыходзіў хлопцу. 

Пасля месяца працы аднакласнікі праверылі, як Сэрджыа пры дапамозе новай рукі спраўляецца з гульнёй у мяч, хобі, якое калісьці было для яго недасягальным.

«Пасля 15 гадоў жыцця без рукі я адчуў па-сапраўднаму крутыя адчуванні. Быццам маё жыццё змянілася», — падзяліўся хлопец.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей? 

Разумная бытавая тэхніка можа перастаць працаваць ужо праз два гады 

У Google Maps можна схаваць часткі вашага дома, якія вы не хочаце, каб бачылі чужыя — вось як гэта зрабіць

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →