Свет33

Амерыканскі генерал заклікаў падначаленых рыхтавацца да вайны з Кітаем у 2025 годзе

Кіраўнік камандавання паветраных перакідак, генерал ваенна-паветраных сіл ЗША Майк Мініхан заявіў, што вайна паміж Кітаем і ЗША з-за Тайваня можа пачацца ў 2025 годзе. Пра гэта ён напісаў у службовай запісцы, накіраванай падначаленым, паведамляе NBC News.

«Спадзяваюся, я памыляюся. Інтуіцыя падказвае мне, што ваяваць давядзецца ў 2025 годзе», — сказана ў паведамленні генерала. Майк Мініхан адзначыў, што ў 2024 годзе і ў ЗША, і на Тайвані пройдуць прэзідэнцкія выбары, і старшыня КНР Сі Цзіньпін можа скарыстацца гэтым, каб паспрабаваць захапіць Тайвань.

Камандуючы даручыў афіцэрам да 28 лютага далажыць аб усіх буйных мерапрыемствах, звязаных з падрыхтоўкай да бітвы з Кітаем. Таксама афіцэрам загадалі ў сакавіку «разгледзець свае прыватныя справы» і вырашыць юрыдычныя пытанні.

Прадстаўнік камандавання паветраных перакідак пацвердзіў сапраўднасць адпраўленай службовай запіскі. Ён адзначыў, што загады генерала заснаваныя на намаганнях, якія праводзіліся яшчэ ў 2022 годзе для падрыхтоўкі «да будучага канфлікту, калі стрымліванне не спрацуе».

Прадстаўнік міністэрства абароны ЗША, у сваю чаргу, заявіў, што каментарыі Майка Мініхана «не адлюстроўваюць пункт гледжання міністэрства на Кітай», а Пентагон імкнецца захаваць Інда-Ціхаакіянскі рэгіён «мірным, свабодным і адкрытым».

Каментары3

  • J20oOo@yagoo’com
    28.01.2023
    Думаю, што амерыканская дыпляматыя здолее перанакіраваць імпэрскія амбіцыі Пекіна з Тайваня ў бок Сібіры. Там ніхто не будзе супраць.
  • Черная метка
    28.01.2023
    Это явно преднамеренная утечка информации. Американцы предупреждают китайцев. Китайцы могут попытаться высадиться на Тайване или, что еще проще, уничтожить его военный потенциал. Однако какова будет польза от разрушенного тайваньского благосостояния? Тем более, с большим риском ядерной эскалации.
  • Лол
    28.01.2023
    У Тайваня вельмі моцная армія, за плячыма амерыканцы, японцы і карэйцы. А вось кітайская армія можа лёгка выявіцца накшталт расійскай. Тым больш кітайцы надта даўно не ваявалі, а да Тайваня трэба яшчэ даплыць. Карацей, не бачу я для кітайцаў паспяховай вайны. Але могуць і напасці...

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці2

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →