Вайна3131

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта здарылася ўчора, 26 студзеня, у баі пад Вуглядарам.

Фота: belsat.eu

34-гадовы Эдуард Лобаў ваяваў ва Украіне ад 2015 года, спачатку ў Тактычнай групе «Беларусь».

У Беларусі тэрміновую службу Эдуард Лобаў служыў у дэсанце.

Яго жыццёвы лёс вызначыў арышт у 2010 годзе, калі яго арыштавалі разам з іншым маладафронтаўцам, Змітром Дашкевічам, па сфабрыкаваным палітычным абвінавачванні. Ëн правёў у зняволенні амаль 4 гады, не раз адмаўляўся пісаць прашэнні аб памілаванні на імя дыктатара.

Калі ён выйшаў, яму не давалі жыцця ў Беларусі, і ён перабраўся ва Украіну, дзе далучыўся да змагання супраць расійскай агрэсіі.

Эдуард Лобаў загінуў учора, 26 студзеня, пад Вуглядарам.

Пра гэта расказаў «Нашай Ніве» сябар загінулага, таксама былы палітвязень Аляксандр Малчанаў.

Па словах Малчанава, добраахвотнік з іншымі ваярамі паляваў на танкі з «Джавелінам». Пасля ў бліжнім баі асабіста знішчыў некалькі байцоў праціўніка. Лобаў атрымаў асколачнае раненне, якое стала смяротным.

Эдуард Лобаў апошнім часам служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад расійскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў ягоная брыгада ваявала пад Вуглядарам, гэта на захад ад Данецка.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сям'я хоча пахаваць Эдуарда ў Варшаве. Дата развітання стане вядомая пазней.

Гэта як мінімум ужо 19-ы беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі ад пачатку 2022 года.

Каментары31

  • Ванко
    27.01.2023
    Вечная памяць сапраўднаму патрыёту
  • не такі як ёсць
    27.01.2023
    Спі спакойна, мужны чалавеча, няхай там табе будзе больш шчаслівае жыццё.
  • нор
    27.01.2023
    У Беларусі ён служыў у дэсанце. Слава герою!

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек2

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава3

«Зара над Нёманам» мае стаць вялікім сюрпрызам выбараў у Літве19

Эканаміст Павел Данейка расказаў, чаму на сумоўях пытаўся пра Гары Потэра10

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску1

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

На захадзе Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек2

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →