Стала вядома, што ў Брэсце адкрыўся беларуска-расійскі аўтазавод па зборцы спецтэхнікі, піша sb.by. Асновай для зборкі стане прадукцыя Волжскага, Ульянаўскага і іншых расійскіх аўтазаводаў.
Спачатку на гэтым заводзе плануецца збіраць за год да 500 машын сацыяльнай і хуткай медыцынскай дапамогі, таварных фургонаў. Таксама гаворка ідзе пра машыны для кіналагічнай, крыміналагічнай, патрульна-паставой службы і гэтак далей.
Паведамляецца, што магутнасці новай зборачнай вытворчасці дазваляюць за год выпускаць да двух тысяч аўтамабіляў. Цяпер на ім працуе каля 280 чалавек, аднак мяркуецца пашыраць пералік тэхнікі, якая будзе вырабляцца, а таксама павялічваць колькасць працоўных месцаў.
Каментары