З магілёўскай «хіміі» вызваліўся палітвязень Андрэй Ізотаў, паведамляе Mayday.team. Ён цалкам адбыў свой тэрмін.

ПУАТ-43 у Магілёве. Фота: yandex.by
Андрэй Ізотаў — прыватны прадпрымальнік з Мінска, які быў асуджаны па арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь (абраза прадстаўніка ўлады) 17 жніўня 2021 года.
Затрымалі Ізотава ў красавіку 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, калі ён спрабаваў паляцець у Маскву. Супрацоўнікі міліцыі знялі яго з рэйса і ўзялі пад варту да суда на няпоўныя чатыры месяцы.
Вядома, што асуджаны Ізотаў быў за каментар у тэлеграм-чаце «Карнікі Беларусі» на адрас супрацоўніка АМАП. Прысуд суда Савецкага раёна горада Мінска — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакаранне мужчына адбываў у ПУАТ-43 у Магілёве.
Каментары