Гомельская міліцыя жыве пад гербам часоў Расійскай Імперыі ФОТАФАКТ
Выданне «Флагшток» заўважыла, што ў актавай зале Гомельскага УУС замест сучаснага гомельскага герба вісіць тая ягоная версія, якая выкарыстоўвалася ў часы Расійскай Імперыі.
З аднаго боку там павесілі сучасны дзяржаўны герб, а з другога — гарадскі гомельскі герб узору 1855 года, з двухгаловым арлом.
На сучасным гомельскім гербе — тая ж рысь, але без імперскага арла.
Каментары